?

Log in

No account? Create an account
Ці будзе ў беларусаў свая нацыянальная кампутарная аперацыйная сістэма? Адкажу шчыра -- Так!  Але як хутка залежыць ад усіх нас.

Трошкі гісторыі .... Першы персанальны кампутар нарадзіўся ў 1984. Майкрасофт выпускае сваю новую аперацыйную сістэму Windows 7 на прыканцы  2009 года дзе няма Беларускай лакалізацыі. Падлічваем, што прайшло каля 25 гадоў, але не існуе 100% беларускай лакалізаванай версіі. Чаму? Эканамічна гэта не выгодна адной кампаніі . Мы карыстаемся Ангельскай ці Расейскай "Віндой" и дабаўляем беларускую клавіятуру.  Я не прымаю такое становішча нармальным!


Наша мова і асабліва камутарнае выкарыстанне гэтай мовы сапраўды становіцца "літаратурным", бо ў нас няма сваёй беларускай аперацыйнай сістэмы. Есць кнігі, часопісы, газеты  і некалькі папулярных анлайнавых ресурсаў ( www.nn.by, www.svaboda.org ...) , а ў сферы высокіх тэхналогій мы губляем пад сабой глебу.  Дзе наш беларускі падмурак? (Хто-небудзь яшчэ памятае Дайнову?) Мы вучым нашых дзяцей кампутанай грамаце на рускамоўных сістэмах. 

Шмат людзей ( большасць з нас ?) карыстаецца пірацкай прадукцыяй, так танней?! Але мы ўсё часцей чуем аб працэсах  ( тут, туттут).  Ці ёсць альтэрнатыва?

Так ёсць! Яна прыйшла да нас праз Інтэрнэт -- Лінукс. Гэтая сістэма дае свабоду ( openSUSE, Ubuntu, Fedora). Свабоду не толькі эканамічную, бо сістема бясплатная, але і маральнае задавальненне і годнасць. Праграмы для Linux — вынік працы тысяч праектаў. Некаторыя з гэтых праектаў цэнтралізаваны, некаторыя засяроджаны ў фірмах, але большасць аб'ядноўваюць праграмістаў з усяго света, якія знаёмыя толькі па перапісцы праз Інтэрнэт.

Цікава, што Лінукс сістэма перакладзена на шмат моў уключаючы нашых суседзяў - Расейскую, Украінскую  і Польскую мовы.  Мы, беларусы, павінны выкарыстаць гэтую сітуацыю і ўдзельнічаць у праекце лакалізацыі Лінукса на беларускую мову.

Я прыхільнік аперацыйнай сістемы openSUSE. Для тых, хто хоча пабачыць на сваю вочы, што можна рабіць у гэтай сістэме палядзіце гэты ролік.




А зараз мае прапановы:


1.  Я збіраю камаду людзей, якія жадалі б удзельнічаць у праекце перакладу openSUSE на беларускую мову.
  
2. Я стварыў відэа прэзентацію, дзе распавядаю пра тое як пачаць і каардынаваць гэты працэс.
 
 

3. Шаноўнае Спадарства гэты час, калі мы ўсе можам удзельнічаць у гэтай справе перакладу openSUSE на беларускую мову. Далучайцеся!

 

Адчуй задвавльненне і асалоду, ведая, што ты дапамог Беларусі мець сваю першую нацыянальную аперацыйную сістэму цалкам на беларускай мове, якой будуць карыстацца тысячы людзей

Алег Загорскі
zagorski4u@gmail.com
belarusianSUSE  
 

ВАЖНЫЯ СПАСЫЛКІ







http://en.opensuse.org/OpenSUSE_Localization_Guide --- Онлайн Даведнік
http://prdownloads.sourceforge.net/poedit/ --- POedit
http://tortoisesvn.net/downloads --- TortoiseSVN кліент
http://i18n.opensuse.org/stats/trunk/index.php --- Статыстыка

Беларускія Файлы Сховішча

**********************************************************************
https://forgesvn1.novell.com/svn/suse-i18n/trunk/yast/be/po/
https://forgesvn1.novell.com/svn/suse-i18n/trunk/lcn/be/po/

**********************************************************************

СЛОЎНІКІ -

Онлайн http://kamputerm.org/index.php (анг-бел)
http://mozilla-be.sourceforge.net/cgi-bin/dict.cgi (анг-бел-анг)
http://www.rulib.org/ (укр-бел)
http://www.rulib.org/ (пол-бел)
Lingvo  (анг-бел)
Lingvo  (пол-бел)
Белазар  (рус-бел-рус)